Счастье и несчастье
Хранители сказок | Русские народные сказки в обработке Афанасьева Александра Николаевича
Русская народная сказка
Быў чалавек бедны, не ме ні снасціны1, ні скаціны, а дзецей меў шмат2. Прыйшла вясна, а яму няма чым гараць; людзі ідуць з сахою і скацінаю, а ён ідзе з жалязніком. Устрачае ён дзве панны, а тые панны былі: адна — Шчасце, а другая Няшчасце. Пытаюць яго: «Куды, чалавеча, ідзеш?» Так ён кажа: «Панначкі маі, кралеўначкі! Мае такое няшчасце: людзі ідуць з скацінаю, а я з жалязніком; няма чым пражывіць3 дзяцей». Дак тые, адна з другою гаворачы, кажуць: «Надарым мы яго». Дак Шчасце кажа: «Калі твой4, то ты яго і надары». Дак вынялі і далі яму дзесяць рублёу і сказалі: «Ідзі да хаты і купі сабе вала». Дак ён прышоў да хаты і тые гроши5 схаваў ў гаршок, дзе быў попел. Назаўтра прыйшла да яго суседка, кума багатая, дый кажа: «Чы няма ў вас попелу, бо мае палотна вельмі рудые?»6 — «Вазьмі сабе, вот у гарнушку7 стаіць», — сказала беднага чалавека жонка. Мужык, каторага не было дома, стаў аглядацца і ніяк не ўбачыў гаршка з попелам дый стаў на жонку крычаць: «Куды дзела грошы з гаршком?» Жонка зачала бажыцца, што не ведала, што там былі грошы, і сказала, што гаршок узяла суседка кума. А после мужык пашоў да кумы і стаў прасіць, каб аддала грошы. Яна каже, што я не бачыла іх у цябе нікалі. Мужык пайшоў да пана, і там не знайшоў справы8; бо пан сказаў, што ты грошай нікалі ня меў, а хочэш толькі ў яе адабраць. Так грошы мужыка прапалі.
Плакаў ён, плакаў, дый ізноў ідзе з жалязніком, аж устрачае тые дзве панны. Ён іх не пазнаў, а яны яго пазналі. А после пытаюць таксама9, як упярод10; ён ім таксама адказаў, як упярод, і яны далі яму дваццать рублёў. Мужык зноў прыйшоўшы дадому, схаваў грошы ў гумне ў патруху11. Назаўтра прыйшла тая самая кума і зачала прасіць патрухі для цялят, і жонка беднага мужыка зноў дала патруху, бо ня ведала, што там грошы. Мужык, прыйшоўшы да дому, пайшоў ў гумно выняць грошы і зноў не знайшоў. Прыйшоў ў хату і стаў сварыцца12 на жонку, куды дзела грошы з патрухаю? Жонка сказала, што кума прыходзіла і забрала патруху. Дак той мужык таксама, як упярод, хадзіў да кумы і да пана, але нідзе не знайшоў справы: ўсе казалі, што у цябе нікалі грошей не было.
Мужык паплакаў дый ізноў ідзе і спатыкае13 тые самые панны, і яны далі яму толькі два грашы і сказалі: «Ідзі да рэчкі Нёмна14, там будуць лавіць рыбу дый ніяк не зловяць. Ты папрасі, каб на тваё шчасце закінулі». Ён так і зрабіў15; пайшоў да Нёмна і папрасіў, каб на яго шчасце закінулі. Як закінулі, дак там многа выцягнулі рыбы, што недзе было дзець. Рыбакі запыталіся: «Колькі бы табе даць за гэта?» Ён кажа, што прадайце мне за два грашы. Яны прадалі адну рыбку за два грашы, а другую далі яму дарам. Мужык, узяўшы тые рыбкі, пайшоў да дому і аддаў жонцы, каб зварыла. Жонка вельмі была рада з дзецьмі з тых рыбак і не варыла, а палажыла так. Аж ехаў адзін пан цераз тое сяло; той мужык пайшоў адчыніць16 варота і зачаў смяяцца, а пан запытаўся: «Чаго ты смяесся?» І ён сказаў, што ў мяне ёсць такая рыбка: хто на рыбку гляне, то кажны смяецца. Таму пану вельмі захацелося рыбкі і за тую рыбку даў мўжыку пару валоў, пару коней і толькі збожа17, колькі мужык хацеў. Ітак мужык знайшоў сваё шчасце ў двух грашах.
Ссылки:
1 Домашней рухляди.
2 Довольно, много.
3 Прокормить.
4 Т. е. бесталанный, несчастный.
5 Деньги.
6 Замараны, нечисты.
7 Маленький горшок с ручкой.
8 Суда, расправы, правды.
9 Точно так же.
10 Вперед, прежде.
11 Мякина, труха.
12 Браниться.
13 Встречает.
14 Немана.
15 Сделал.
16 Отворить.
17 Жита, хлеба.
Счастье и несчастье // Народные русские сказки А. Н. Афанасьева: В 3 т. — М.: Наука, 1984—1985. — (Лит. памятники).
Т. 3. — 1985. — С. 51—52.
Хранители сказок | Русские народные сказки в обработке Афанасьева Александра Николаевича